Іглаўская вышэйшая політэхнічная школа
Выгляд
Іглаўская вышэйшая політэхнічная школа | |
---|---|
чэшск.: Vysoká škola polytechnická Jihlava | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Vysoká škola polytechnická Jihlava |
Міжнародная назва | англ.: College of Polytechnics Jihlava |
Заснаваны | 2004 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Іглава |
Узнагароды |
Адраджэнне Высачыны[d] (2014) |
Сайт | vspj.cz |
![]() |
Іглаўская вышэйшая політэхнічная школа (чэшск.: Vysoká škola polytechnická Jihlava) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Іглава.
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа размешчана ў трохпавярховым будынку з унутраным дваром. Ён быў пабудаваны ў 1905 годзе і служыў Іглаўскім краявым судом да 1960 года. З тых часоў, напрыклад, захавалася галоўная зала суда, якая цяпер служыць аўдыторыяй. Затым тут быў педагагічны інстытут, а з 1966 года — факультэт сельскагаспадарчага ўніверсітэта ў Брно. З 1994 па 2005 гады будынак належаў Іглаўскай вышэйшай прафесійнай вучэльні, затым тут была створана вышэйшая політэхнічная школа.
Напрамкі навучання
[правіць | правіць зыходнік]- Прыкладная інфарматыка
- Прыкладная тэхніка для вытворчай дзейнасці
- Прыкладная інжынерыя
- Турызм
- Фінансы і кіраванне
- Акушэрка
- Агульнае медсястрынства
- Медыцынская і сацыяльная работа
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іглаўская вышэйшая політэхнічная школа
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286